У Марыупалі невядомыя напалі на старшыню калабаранцкай гарадской рады. Ён у рэанімацыі

Пацэлілі цаглінай у патыліцу.

03.09.2024 / 12:31

Алег Насенка

«У Марыупалі невядомыя вывелі са строю так званага «старшыню Марыупальскай рады» Алега Насенку. Ён у цяжкім стане пасля чэрапна-мазгавой траўмы тупым прадметам у раёне патыліцы ў рэанімацыі. … «Тупы прадмет» — звычайная цэгла», — напісаў у сваім тэлеграм-канале намеснік мэра Пятро Андрушчанка.

Nashaniva.com