Праект «Беларускія магістраты» распачаў кампанію па падтрымцы Беларускай школы ў Варшаве
Праект «Беларускія магістраты», які дзейнічае ў межах Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры, распачынае кампанію па падтрымцы Беларускай школы ў Варшаве, піша Reform.news.
02.09.2024 / 22:12
Беларуская школа ў Варшаве паўстала ў 2022 годзе з мэтай захавання і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці беларускіх дзяцей у замежжы. Школа мае філіялы — афлайн-пляцоўкі ў чатырох гарадах Польшчы, працуе анлайн і ладзіць сумесныя праекты са школкамі ў Літве і Грузіі.
«Беларуская школа ў Варшаве — адзін з самых амбітных і прафесійных беларускіх праектаў у сферы школьнай адукацыі за мяжой. Цяпер Школа стаіць перад новым выпрабаваннем — зарэгістравацца, пашырыць сваю дзейнасць і паўнавартасна запусціць платныя курсы па розных кірунках, каб выйсці на самаакупальнасць.
Таму навучальны год 2024-2025 будзе вельмі важны. Мы можам дапамагчы ініцыятыве пераадолець гэты складаны перыяд, каб на выхадзе атрымаць паўнавартасны адукацыйны інстытут, які самастойна будзе пашырацца і развіваць беларускую адукацыйную сетку па свеце», — кажа кіраўнік «Беларускіх магістратаў» Цімох Акудовіч.
Перыяд дзейнасці магістрату: 9 месяцаў (2 верасня 2024 — 31 траўня 2025).
Як стаць удзельнікам, можна даведацца тут.
Беларуская школа ў Варшаве запрашае на навучанне беларускіх дзетак з розных краін свету
Праз заканадаўчую пастку беларускія абітурыенты ў Польшчы рызыкуюць застацца без месцаў у ВНУ
Беларусы, якія сёлета паступілі ў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, студэнтамі могуць і не стаць