Фестываль беларускай музыкі Graj пройдзе ў Варшаве ў суботу
Трэці фестываль беларускай музыкі GRAJ адбудзецца 7 верасня ў Варшаве. У праграме выступы лепшых беларускіх гуртоў: Volski, Dzieciuki, Relikt, Разбітае сэрца пацана, Nochy, Kurwadziki, піша Белсат.
02.09.2024 / 14:44
Ад 15 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы заграюць маладыя беларускія выканаўцы.
«Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту «Грай» можна будзе пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.)», — паведамляюць арганізатары.
Час фэсту: 7 верасня (субота), дзверы 14:00, пачатак 15:00
Месца фэсту: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa).