Украіна ўпершыню ўжыла сваю ракету-дрон «Паляніца» па цэлі ў Крыме

Сілы абароны ўпершыню ўжылі ўкраінскую дальнабойную ракету-дрон «Паляніца» па вайсковай цэлі на тэрыторыі Крыма ў жніўні гэтага года, піша «Украінская праўда».

02.09.2024 / 14:31

«Дрон ужываўся падчас аднаго з нападаў па крымскім паўвостраве ў жніўні гэтага года. На жаль, не можам сказаць, па якім менавіта аб'екце быў ужыты гэты робат, але ведаем, што гэта была комплексная аперацыя і, быццам бы, цэль была паспяхова «Паляніцай» знішчана», — расказаў журналіст Раман Раманюк.

Украіна ўпершыню прымяніла ракету-дрон «Паляныця»

Зяленскі расказаў пра ўкраінскую ракету-дрон «Паляніца»

Nashaniva.com