Весляра пазбавілі медаля Паралімпіяды з-за тэлефона

Джакома Перыні заняў трэцяе месца ў спаборніцтвах. Аднак пасля гонкі ў ягонай сумцы знайшлі тэлефон, і вынікі анулявалі.

02.09.2024 / 14:19

Michael Reaves / Getty Images

Італьянскі вясляр Джакома Перыні быў пазбаўлены бронзавага медаля Паралімпійскіх гульняў у Парыжы з-за тэлефона ў лодцы, паведамляецца на сайце федэрацыі веславання Італіі.

Пасля спаборніцтваў у лодцы Перыні быў знойдзены тэлефон, які знаходзіўся ў сумцы. Згодна з правіламі, у лодцы не павінна быць ніякіх сродкаў сувязі.

«Ён быў выключаны з пратаколу суддзёй, які, праверыўшы сумку Перыні, куды той паклаў ваду і асабістыя прадметы, заўважыў наяўнасць смартфона, які ён міжволі забыўся выкласці. Выключэнне з пратакола гонкі заснавана на правілах, якія забараняюць наяўнасць на лодцы прыбораў, здольных падтрымліваць сувязь са знешнім светам», — гаворыцца ў тэксце прэс‑рэлізу.

У Італьянскай федэрацыі веславання адзначылі, што спартовец забыўся выкласці прыладу перад стартам і не выкарыстоўваў яе для сувязі.

Nashaniva.com