Лукашэнка: Лепш жыць бядней, чым ваяваць
Лепш жыць бядней, чым ваяваць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 верасня, адказваючы на пытанні падчас мерапрыемства «Адкрыты мікрафон» са студэнтамі Віцебскай вобласці, піша БелТА.
02.09.2024 / 12:00
Фота: БелТА
Лукашэнка адзначыў, што менавіта цяперашняму маладому пакаленню трэба будзе будаваць будучыню краіны. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што не варта імкнуцца да ўзбагачэння любой цаной.
«Заўсёды кажу: лепш жыць бядней, чым ваяваць», — падкрэсліў ён.
Лукашэнка нагадаў пра санкцыі, назваў іх варварскімі, але дадаў, што толькі дзякуючы выбудаваным раней добрым адносінам з іншымі краінамі, акрамя тых, што на Захадзе, удаецца балансаваць.