У Мінску пачаўся суд па справе стартап-хаба «Імагуру»
У Мінскім гарадскім судзе на сёння прызначаны разгляд крымінальнай справы супраць Таццяны Марыніч, Анастасіі Хамянковай, а таксама Яўгена Пугача.
02.09.2024 / 11:44
Іх абвінавачваюць агулам паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку паводле ч. 1 арт. 357 КК «змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Таццяну Марыніч і Анастасію Хамянкову будуць судзіць завочна, а Яўген Пугач утрымліваецца пад вартай з ліпеня 2023 года. Справу прызначана весці Любоў Сімахіна, піша «Вясна».
Паводле следства, акрамя іншага, Марыніч і Хамянкова маюць дачыненне да «ўчынення шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
Яны нібыта «стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем, на інтэрнэт-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы, накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020 годзе».