У ДТЗ пад Бранскам загінуў вядомы гомельскі фатограф. Яму быў 31 год
31-гадовы фатограф Аляксей Смык апошнім часам працаваў у Бранскім драмтэатры. Хлопец вырашыў з’ездзіць дадому ў Гомель і скарыстаўся сервісам для пошуку спадарожнікаў.
02.09.2024 / 11:13
31 жніўня аўтамабіль, у якім ехаў Аляксей, трапіў у аўтакатастрофу: кіроўца спрабаваў адвесці аўто ад сутыкнення з транспартным сродкам, які ехаў наперадзе, але пры выездзе на сустрэчную паласу сутыкнуўся з мікрааўтобусам, расказвае «Гомельская Вясна».
Аўто пасля ДЗТ, у якім загінуў Аляксей Смык
У ДТЗ загінуў кіроўца і двое пасажыраў, адзін з якіх — Аляксей Смык.
Аляксей быў вядомым у Гомелі фатографам.