Перадавыя групы ўкраінскіх войскаў спрабавалі прарвацца да Льгова і на трасу Льгоў-Курчатаў
Льгоў — 17-тысячны горад у Курскай вобласці, у Курчатаве знаходзіцца Курская АЭС.
02.09.2024 / 10:31
Ілюстрацыйнае архіўнае фота: разведчык батальёна «Волат» Палка Каліноўскага. Фота з архіва Дэна з альбома «Шлях палка»
«Цяпер нашы вайскоўцы кантралююць сітуацыю. Прарыў у горад і на трасу не дапушчаныя», — сцвярджаюць расійскія ваенкары і, са спасылкай на іх, рэгіянальныя курскія паблікі.