Марата Маркава спыталі, ён за дэмакратыю ці за дыктатуру
На АТН міністра інфармацыі Марата Маркава спыталі, ён за дэмакратыю ці дыктатуру ў інфармацыйнай палітыцы? Прапагандыст адказаў катэгарычна.
02.09.2024 / 10:09
«О, не! Я ніколі не быў за дэмакратыю», — адказаў Маркаў.
Пры гэтым ён дадаў, што дэмакратыя бывае розная. Маркаў супраць той, «якая насаджаецца Захадам».
«Для іх дэмакратыя — гэта яны могуць рабіць усё, што заўгодна, а ўсе астатнія павінны быць цвікі пад малатком. Ты пачынаеш нешта казаць: хлопцы, а як гэта? Гэта іншае! Я — за разумную дыктатуру, якая дазваляе трымаць у законным парадку краіну, але пры гэтым, каб краіна развівалася», — растлумачыў Маркаў.
Пры гэтым ён дадаў, што іншая дэмакратыя, «дэмакратыя, як воля народа, павінна рэалізавацца, але не так, як нам гэта паказваюць».