У Ратамцы шасцігадовы хлопчык атрымаў апёкі пры правядзенні доследу з наборам для эксперыментаў

Здарэнне адбылося ўвечары ў суботу.

02.09.2024 / 09:35

Хлопчык 2018 года нараджэння атрымаў апёкі I-III ступені (6%) пры правядзенні доследу з дзіцячага набору для эксперыментаў Magic Fire, паведамляе МНС.

Маці дзіцяці дадала спіртазмяшчальнае рэчыва ў ёмістасць, з-за чаго ўспыхнула полымя.

Дзіця даставілі ў бальніцу. Пасля аказання неабходнай медыцынскай дапамогі хлопчыка перавялі на амбулаторнае лячэнне.

Nashaniva.com