У школьных падручніках гісторыі раскажуць пра падзеі 2020 года
А таксама раскажуць пра Усебеларускі народны сход.
02.09.2024 / 06:51
Скрыншот відэа АНТ
Міністр адукацыі Андрэй Іванец распавёў у інтэрв'ю АНТ, якое адлюстраванне ў падручніках па гісторыі знайшлі падзеі 2020 года, піша БелТА.
Паводле слоў міністра, перад тым як выдаць для ўсіх школ навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» для 10-га класа, яго летась апрабавалі ў 21 школе.
«І тыя школы, якія былі ў мінулым годзе ў пілоце, з 1 верасня ў 11-м класе будуць вывучаць гэты новы навучальны прадмет па новым падручніку для 11-х класаў. Там будзе ў тым ліку і найноўшы час», — сказаў Андрэй Іванец.
«Там ужо знайшлі сваё адлюстраванне падзеі 2020 года з усімі ацэнкамі, чаму і хто хацеў здзейсніць дзяржаўны пераварот. Безумоўна, там апісана і фарміраванне Усебеларускага народнага сходу. Адзіны дзень галасавання там таксама знайшоў адлюстраванне», — адзначыў міністр.