Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» ўпершыню лідзіруе на рэгіянальных выбарах

Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» лідзіруе на выбарах у парламент усходняй зямлі Цюрынгія, сведчаць папярэднія даныя экзітполаў.

01.09.2024 / 20:31

Вынікі рэгіянальных выбараў для партыі «Альтэрнатыва для Германіі». Фота: AfD

Паводле апытанняў вяшчальнай кампаніі ARD, апублікаваных пасля закрыцця выбарчых участкаў, АдГ набірае 30,5% галасоў, апярэджваючы кансерватыўны Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) на шэсць пунктаў.

Калі лічбы пацвердзяцца, гэта будзе першая перамога ультраправых на мясцовых выбарах з Другой сусветнай вайны, адзначае Бі-бі-сі.

У Саксоніі «Альтэрнатыва для Германіі», паводле папярэдніх звестак, трохі адстае ад ХДС.

Па даных экзітпола ARD, там ХДС набірае 31,5% галасоў, АдГ — 30%.

Nashaniva.com