Мінчанка ўрэзалася ў дом у цэнтры горада

Прычынай ДТЗ стала кепскае адчуванне жанчыны.

01.09.2024 / 20:08

Фота: ДАІ Мінска

Паводле папярэдняй інфармацыі, 1 верасня каля 16:50 68-гадовая кіроўца Toyota, рухаючыся ў двары па вуліцы Карла Маркса, у нейкі момант адчула сябе дрэнна і наехала на прыпаркаваныя аўтамабіль Volkswagen і матацыкл Kawasaki. Пасля гэтага яна працягнула ехаць і ўрэзалася ў фасад дома №6.

Кіроўца Toyota дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання, паведамляе ДАІ Мінска.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Nashaniva.com