У Бабруйску аўто правалілася пад асфальт ФОТЫ

Незвычайнае здарэнне з іншамаркай адбылося 1 верасня ў Бабруйску на вуліцы Сацыялістычнай.

01.09.2024 / 19:09

Фота тут і далей: «Вячэрні Бабруйск»

Спачатку пад левым пярэднім колам Renault правалілася зямля і машына літаральна павісла над падземнай прорвай. Іншамарку спрабаваў адбуксіраваць іншы аўтамабіль, але пры буксіроўцы мінівен амаль цалкам сышоў пад зямлю, піша «Вячэрні Бабруйск».

@nashanivanews А ў Бабруйску аўтамабіль проста сярод белага дня праваліўся пад зямлю #белорусы #чп #происшествие #случай #бобруйск #дорога #беларусь ♬ Funny - D'PROJECT

Месца здарэння ачапілі.

Што стала прычынай, пакуль невядома. Звычайна грунт правальваецца пры разгерметызацыі падземных камунікацый. Падобныя выпадкі ў Бабруйску ўжо былі — на вуліцах Леніна і Гогаля.

Пазней машыну выцягнулі з ямы з дапамогай крана.

Nashaniva.com