Змянілі парадак выплаты пенсій і дапамог — дэталі
Унеслі змяны ў Інструкцыю аб парадку выплаты пенсій, дапамог і іншых сацыяльных выплат праз аб'екты паштовай сувязі.
01.09.2024 / 19:01
Змены прыняты пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 19 жніўня 2024 г. №20/66, піша Myfin.by.
Пашыраны пералік выключных выпадкаў, пры якіх пенсія і дапамогі выплачваюцца датэрмінова.
Цяпер гэтыя выплаты можна будзе атрымаць у паштовым аддзяленні датэрмінова ў выпадках, калі чалавек знаходзіцца ў санаторна-курортнай арганізацыі ці накіраваны на шпіталізацыю або абследаванне. Пенсіянеру трэба будзе прад'явіць дакумент, які пацвярджае такія выпадкі.
Акрамя таго, пастановай вызначаны парадак выплат у выпадку неадпаведнасці даных аб прозвішчы атрымальніка, імя, імя па бацьку (калі такое маецца), якія змяшчаюцца ў электроннай ведамасці, з данымі дакумента, які сведчыць асобу.
У названых выпадках можна атрымаць пенсію, дапамогу, а таксама іншую сацыяльную выплату, налічаныя на папярэднія даныя, прад'явіўшы дакумент, які пацвярджае адпаведныя змены.
Пастанова ўступае ў сілу з 31 жніўня 2024 года.