Брату заснавальніка EPAM Сямёну Добкіну прысудзілі 6,5 года строгага рэжыму
Ён узначальваў кампанію ГСКБ, якая з'яўляецца найбуйнейшай цеплатэхнічнай кампаніяй на тэрыторыі Беларусі.
01.09.2024 / 17:56
Злева направа: Сямён Добкін, Юрый Жулаеў. Фота: «Наша Ніва», gksb.by
У судзе Ленінскага раёна Брэста скончыўся працэс над кіраўнікамі ГСКБ — Сямёнам Добкіным і яго намеснікам Юрыем Жулаевым.
Абодва атрымалі па 6,5 года калоніі строгага рэжыму.
Іх вінавацілі па трэцяй, самай сур'ёзнай частцы артыкула 430 КК, «атрыманне хабару». Сутнасць абвінавачання і акалічнасці справы дагэтуль невядомыя. Пакаранне па артыкуле магло скласці ад 5 да 15 гадоў.
76-гадовы Сямён Добкін — брат заснавальніка EPAM Аркадзя Добкіна. Аркадзь жыве ў ЗША, ён не вяртаўся ў Беларусь з таго часу, як Лукашэнка назваў яго «дробкіным» і абвінаваціў у фінансаванні пратэстаў.
Бізнэсмен Сямён Добкін: Я праціўнік інтэграцыі. І трэба адміністратыўна ўкараняць беларускую мову
EPAM не збіраецца сыходзіць з Беларусі, нягледзячы на цяжкасці. Масавых скарачэнняў не плануецца