Знайшлі зніклы на Камчатцы верталёт Мі-8. На борце былі 22 чалавекі
З'явіліся першыя кадры верталёта Мі-8, які разбіўся ўчора на Камчатцы.
01.09.2024 / 11:49
Так цяпер выглядае знойдзены верталёт. Скрын відэа
Усе 22 чалавекі, якія знаходзіліся на борце, папярэдне, загінулі, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцы ў экстранных службах.
Верталёт авіякампаніі «Віцязь-Аэра» ўчора накіроўваўся па маршруце вулкан Вачкажец — сяло Мікалаеўка. Верталёт павінен быў забраць ля вулкана групу турыстаў з 19 чалавек, каля сёмай раніцы па Маскве ён перастаў выходзіць на сувязь.
Па даных Расавіяцыі, на борце былі 19 пасажыраў і трое членаў экіпажа.