Візавыя цэнтры Польшчы змянілі правілы падачы дакументаў
Візавыя цэнтры Польшчы перасталі прымаць заявы на візы праз кур'ера.
01.09.2024 / 10:39
«З 1 верасня 2024 года прыём візавых заяў з дапамогай кур'ерскай падачы дакументаў спынены», — гаворыцца на сайце VFS Global.
Цяпер усім заяўнікам, за выключэннем дзяцей, неабходна падаваць заявы ў візавых цэнтрах Польшчы асабіста.