За боепрыпасы Пуцін аддзячыў Кім Чэн Ыну пародзістымі коньмі

Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін адправіў лідару Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыну коней пароды арлоўскі рысак у якасці частковай аплаты за артылерыйскія снарады для вайны супраць Украіны. Пра гэта піша The Times.

01.09.2024 / 08:18

Як адзначае выданне, тыдзень таму праз сухапутную мяжу з Расіі ў КНДР былі перавезены 24 коні — 19 жарабцоў і пяць кабыл.

Арлоўскія рысакі — любімая парода Кіма, менавіта на такіх конях ён паўстае на прапагандысцкіх выявах. Паўднёвакарэйскія СМІ паведамілі, што новая партыя коней з'яўляецца часткай аплаты за паўночнакарэйскія артылерыйскія снарады, адпраўленыя расійскім вайскоўцам для выкарыстання супраць Украіны.

Пасля падпісання ў чэрвені 2024 года Пуціным і Кімам «ўсёабдымнай дамовы аб партнёрстве» паўночнакарэйскі кіраўнік падарыў Пуціну сабак мясцовай пароды пхунсан. Пуцін у жніўні адправіў у Паўночную Карэю больш за 400 коз.

Nashaniva.com