Разбілі калону расійскай інжынернай вайсковай тэхнікі на пад'ездзе да сяла Званае Курскай вобласці
Расійскія тэлеграм-каналы публікуюць відэа відавочцы, які зняў наступствы ўкраінскага ўдару па калоне расійскай інжынернай вайсковай тэхнікі на пад'ездзе да сяла Званае Курскай вобласці.
31.08.2024 / 10:21
На відэа бачна, што войска РФ спрабавала аднавіць праезд па разбураным мосце ў Званым, але гэтая спроба была спыненая. Пры ўдары былі пашкоджаныя або знішчаныя не менш за 6 машын, у тым ліку грузавікі «Урал» з пантонна-маставымі паркамі (секцыямі наплаўнага моста).
Раней Украіна разбурыла або пашкодзіла ўсе даступныя расейцам масты праз Сейм у Глушкаўскім раёне Курскай вобласці, а затым нанесла некалькі ўдараў касетнымі боепрыпасамі па збудаваных побач з імі пантонных пераправах, піша «Радыё Свабода».