Кнігі Ігара Мельнікава трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Кнігі гісторыка Ігара Мельнікава ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Мінінфарм. Рашэнне аб прызнанні іх экстрэмісцкімі матэрыяламі прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 23 жніўня, піша Reform.news.

30.08.2024 / 07:39

Ігар Мельнікаў. Фота з яго фэйсбуку

У спіс унесены наступныя кніжныя выданні, «а таксама іх копіі альбо іншыя кніжныя выданні»:

Нічыпарук П.К., Мельнікаў I. B. Адысея палешука / Павел Нічыпарук, Ігар Мельнікаў. — Мінск: «Альфа-кніга», 2017. — 328 с.;

Мельнікаў, I. B. Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах / Ігар Мельнікаў — Мінск: «Альфа-кніга», 2018. — 224 с.;

Мельнікаў, I.B. На «мяжы цывілізацый». Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі / Ігар Мельнікаў. — Мінск: «Альфа-кніга», 2020. — 352 с.

Нядаўна стала вядома, што Ігара Мельнікава пачнуць судзіць 10 верасня ў Мінгарсудзе. Яму выстаўлена абвінавачанне ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК).

Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае

Nashaniva.com