Знішчальнік F-16 амерыканскай вытворчасці разбіўся ва Украіне — WSJ

Згодна з паведамленнем амерыканскага боку, прычынай стала памылка пілота.

29.08.2024 / 18:18

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Tsafrir Abayov

Як паведамляе The Wall Street Journal, у панядзелак, 26 жніўня, усяго праз некалькі тыдняў пасля таго, як першыя знішчальнікі F-16 амерыканскай вытворчасці прыбылі ва Украіну, адзін з іх разбіўся.

Па словах амерыканскага чыноўніка, на якога спасылаецца выданне, па першапачатковых звестках, самалёт не быў збіты варожым агнём, хаця інцыдэнт адбыўся падчас масіраванага ракетнага абстрэлу Расіяй. Хутчэй за ўсё, прычынай крушэння стала памылка пілота.

Раней Уладзімір Зяленскі заявіў, што на гэтым тыдні Украіна ўпершыню выкарыстала знішчальнікі F-16 для збівання расійскіх ракет падчас расійскіх удараў.

Выданне адзначае, што ў ВПС Украіны не пацвердзілі ні факт крушэння, ні статус пілота. Пентагон пераадрасаваў пытанні да ВПС Украіны.

Як адзначае выданне, навіна аб тым, што адзін з нямногіх украінскіх F-16 быў знішчаны, сур'ёзны ўдар па Кіеве, які маліў аб самалётах на працягу некалькіх месяцаў, перш чым прэзідэнт Байдэн нарэшце даў зялёнае святло еўрапейскім краінам на перадачу самалётаў у мінулым годзе.

4 жніўня Зяленскі аб'явіў, што першы з 80 абяцаных F-16 прыбыў ва Украіну. Украінскія ваенна-паветраныя сілы не прадставілі лічбаў, але другі амерыканскі чыноўнік, з якім паразмаўлялі журналісты выдання, сказаў, што ўсяго прыбыло шэсць самалётаў, і ва Украіны ёсць шэсць пілотаў, навучаных лётаць на іх.

ЗША абсталююць самалёты F-16 для Украіны сучаснай зброяй

Самалёты F-16 ужо выкарыстоўваюцца Украінай для збівання расійскіх ракет

Украінскія амбіцыі мець F-16 разбіваюцца аб моўны бар'ер, узлётна-пасадачныя палосы і запчасткі — Bloomberg

Nashaniva.com