Мінчукоў просяць не пакідаць ровары ў пераходах станцый метро — іначай будуць наступствы
Мінскі метрапалітэн звярнуўся да гараджан з просьбай не пакідаць ровары, самакаты і іншыя сродкі перамяшчэння ў пешаходных пераходах і каля іх. Калі не прыслухаюцца, то ровары можа забраць міліцыя.
29.08.2024 / 17:46
У афіцыйным паведамленні ад метрапалітэна гаворыцца, што паступіла некалькі скаргаў ад пасажыраў на няправільныя паводзіны ўладальнікаў ровараў. Былі прыведзены канкрэтныя выпадкі, калі ровары, прыкаваныя да парэнчаў, перашкаджалі людзям перамяшчацца па лесвіцах пешаходных пераходаў станцый метро.
Пажылыя і маламабільныя людзі, а таксама цяжарная жанчына звярнуліся са скаргамі, паколькі такія перашкоды ствараюць для іх асаблівыя нязручнасці і павышаюць рызыку атрымання траўмаў. Акрамя таго, уладальнікі сродкаў перамяшчэння парушаюць правілы пажарнай бяспекі, што можа абцяжарыць эвакуацыю ў выпадку надзвычайнай сітуацыі і стварыць перашкоды для ратавальнікаў.
У паведамленні таксама адзначаецца, што ўжо былі выпадкі, калі праваахоўныя органы канфіскоўвалі такія сродкі перамяшчэння ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Ці можа забіць токам у метро падчас моцнай залевы
З сённяшнага дня мінскае метро перайшло на зімовы графік працы. Што гэта азначае?
Станцыі мінскага метро больш не будзе затапляць? Вось што перарабілі
Расійскі цягнік, які заменіць штадлераўскі, прыбыў у мінскае метро. Вось як ён выглядае