US Open у разгар чэмпіянату прыбраў беларускі сцяг са старонкі Арыны Сабаленкі

Нягледзячы на забарону дзяржаўнай сімволікі Беларусі і Расіі на турнірах Вялікага шлема, ва ўнутранай сістэме чэмпіянату US Open зноў з'явіліся сцягі двух краін. На гэта звярнуў увагу таблоід Bild.

29.08.2024 / 21:28

Фота: AP

Кіраўніцтва US Open прыбрала сцягі Расіі і Беларусі пасля скаргі журналіста Bild, які заўважыў іх ва ўнутранай сістэме Асацыяцыі тэніса ЗША (USTA).

На гэтым тыдні ў Нью-Ёрку стартаваў чарговы адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе US Open — адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Пасля 24 лютага 2022 года там адмовіліся ад дзяржаўнай сімволікі Расіі і Беларусі. Але цяпер беларускі сцяг зноў з'явіўся на старонцы Арыны Сабаленкі, а расійскі трыкалор — на старонках Данііла Мядзведзева і Андрэя Рублёва. Сцягі таксама сталі даступны ў сістэме ў пошуку па словах «Расія» або «Беларусь».

На гэта звярнуў увагу адзін з карэспандэнтаў нямецкага таблоіда Bild, які потым звярнуўся з запытам у USTA. Асацыяцыя неадкладна выдаліла дзяржсімволіку Беларусі і Расіі з унутранай сістэмы і патлумачыла казус «памылкай супрацоўніка, які загрузіў у сістэму састарэлы файл».

Усяго ў адзіночным разрадзе цяперашняга турніру US Open гуляюць тры беларусы і 17 расіян.

Арына Сабаленка трапіла ў топ самых высокааплатных тэнісістаў. Колькі яна зарабіла за год?

Санковіч расказала, як беларускіх спартсменаў прымалі ў Парыжы

Кіраўніцтва расійскага футбольнага клуба паабяцалі расстраляць за адсутнасць выніку. А там гуляе чацвёра беларусаў

Nashaniva.com