На вялікім кітайскім басейне ў Мінску пачалі ўключаць падсвятленне. Вось як гэта выглядае ў цемры
Басейн на вуліцы Кальварыйскай недалёка ад станцыі метро «Маладзёжная» пачалі будаваць вясной 2020 года. Увесці ў эксплуатацыю яго плануюць у гэтым годзе. Цяпер па вечарах там ужо ўключаюць падсвятленне. Фатаграфіі публікуюць «Мінск Навіны».
29.08.2024 / 15:15
Першапачаткова басейн міжнароднага стандарту і Нацыянальны футбольны стадыён, якія ўзводзяцца ў Мінску сіламі КНР і за яе сродкі, планавалася пабудаваць да канца 2023 г.
Пазней тэрміны працягнулі яшчэ на год.
Мяркуючы па здымках, работы на пляцоўцы басейна зараз на завяршальным этапе. Не выключана, што ўжо гэтай восенню спартсмены, ды і ўсе ахвочыя змогуць карыстацца паслугамі комплекса.