У заапарку Германіі памёр найстарэйшы ў свеце лянівец. Яму было 54 гады

Самец двухпальцавага ляніўца Ян жыў у заапарку горада Крэфельд. Яму было 54 гады. Апошнія 38 гадоў ён пражыў на адным месцы, куды прыехаў з заапарка Гамбурга, піша BILD. 

29.08.2024 / 13:36

У заапарку Германіі памёр найстарэйшы ў свеце лянівец. Яму было 54 гады. Фота: Zoo Krefeld

За доўгае жыццё самец стаў бацькам 22 дзяцей ад двух самак. Ян трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса як самы стары лянівец, які жыве не ў жывой прыродзе. Але відавочна, ён быў і найстарэйшым на зямлі, бо ў дзікай прыродзе ляніўцы жывуць, як правіла, да 15 гадоў.

Гэтыя жывёлы ростам да 90 см жывуць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы, большую частку дня яны спяць на дрэвах.

«Парваў-пагрыз усё цела». Кот праваабаронцы Сыса брутальна напаў на яго жонку, тая трапіла ў бальніцу 

Гісторыя з хэпі-эндам: кінуты пасля фестывалю Pets Fest сабака атрымаў новы дом

Адзінокі ўзбуджаны дэльфін нападаў на купальшчыкаў у Японіі. Магчыма, такіх выпадкаў паўсотні

Nashaniva.com