Вельмі рэдкая прапанова. Прадаецца кватэра ў доме, дзе жыў Машэраў — у самым цэнтры Мінска

У продажы з'явілася трохпакаёўка на першым паверсе дома на Чырвонаармейскай, 13. Кватэры тут у продажы з'яўляюцца вельмі рэдка. Гэта першая элітная пост-сталінка Мінска. Яе пабудавалі для кіраўнікоў. Тут жылі Пётр Машэраў і Фёдар Сурганаў. Столі ў кватэрах дасягаюць трох метраў, а ў двары абсталяваны ўласны парк.

29.08.2024 / 12:08

Як гаворыцца ў абвестцы, дом знаходзіцца ў двух хвілінах пешшу ад набярэжнай ракі Свіслач, парку імя Горкага і Цэнтральнага дома афіцэраў.

Пад'езды скразныя з арыгінальнымі дзвярыма звонку — драўляныя са шкленнем, металічныя з дамафонамі.

У доме быў капрамонт у 2023 годзе, заменены ўсе камунікацыі, адрамантаваны фасад будынка.

Дом размешчаны ва ўласным, абгароджаным плотам вялікім двары-скверы. Зялёныя насаджэнні па ўсім перыметры з усіх бакоў.

Агульная плошча кватэры 57,6 кв. м., жылая — 35,7 кв. м, кухня 7,7 кв. м, два паасобныя санвузлы, вышыня столяў — 2,81 м.

За кватэру просяць 195 тысяч даляраў у эквіваленце. 

Nashaniva.com