Пажылы мінчук заліў чыгуначны вакзал з пажарнага шланга. Вось колькі ён цяпер павінен
Пажара на вакзале не было — мужчына проста быў п'яны.
29.08.2024 / 15:41
Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Пажылы мужчына заліў памяшканні вакзала «Мінск-Пасажырскі» вадой з пажарнага шланга.
60-гадовы нецвярозы мінчук адкрыў пажарны шчыт на лесвічным маршы паміж 2 і 3 паверхамі ў будынку галоўнага корпуса вакзала, дастаў пажарны рукаў, апусціў яго ў праём лесвічнага пралёта і ўключыў падачу вады.
У выніку лесвічныя пралёты 2, 1 і 0 паверхаў былі залітыя вадой, пашкоджанае дэкаратыўнае аздабленне сцен, а таксама тэхналагічнае абсталяванне — ліфтавая шахта з кантрольнай аўтаматыкай.
Дзяржкамітэт судовых экспертыз па замове транспартнай міліцыі вызначыў суму нанесенай шкоды. Паводле высноў эксперта, арыенціровачны кошт рамонтных работ склаў 5 985 рублёў або больш за 140 базавых адзінак.
У дачыненні да мінчука распачалі крымінальную справу паводле артыкула «Хуліганства».
У Гродне мужчына катаўся на электрасамакаце з касой і пагражаў падлеткам