Пра магчымы тэракт на канцэрце Тэйлар Свіфт у Вене папярэдзіла ЦРУ. Такое ж папярэджанне атрымлівала Расія перад «Крокусам»
ЦРУ перадало ўладам Аўстрыі разведданыя аб чатырох падазраваных у падрыхтоўцы тэракту на канцэрце Тэйлар Свіфт у Вене, звязаных з «Ісламскай дзяржавай», піша «Медуза» са спасылкаю на The New York Times.
29.08.2024 / 10:29
«Яны планавалі забіць вялікую колькасць людзей, дзясяткі тысяч на гэтым канцэрце, і я ўпэўнены, многіх амерыканцаў», — сказаў намеснік дырэктара ЦРУ Дэвід Коэн.
У некаторых з затрыманых былі знойдзеныя матэрыялы для вырабу бомбаў, і яны мелі доступ да канцэртнай пляцоўкі ў Вене. Па словах Коэна, мэтай нападу быў менавіта канцэрт Тэйлар Свіфт. Ён не ўдакладніў, адкуль ЦРУ атрымала даныя пра падазраваных.
Падобныя папярэджанні аб падрыхтоўцы тэрактаў з боку ячэйкі ІДІЛ пад назвай «Вілаят Харасан» атрымлівалі ад ЦРУ таксама ўлады Ірана і Расіі (перад канцэртам у «Крокус Сіці Холе»). Аднак прадухіліць гэтыя атакі ўлады не змаглі.
Па словах Коэна, такія папярэджанні «не заўсёды прыцягваюць шмат увагі». Але дзеянні аўстрыйскіх уладаў «былі іншымі».
Канцэрты Тэйлар Свіфт у Вене павінны былі прайсці 8, 9 і 10 жніўня на стадыёне «Эрнст Хапель». За дзень да пачатку паліцыя паведаміла аб затрыманні двух падазраваных у падрыхтоўцы тэракту, пасля чаго тур быў адменены.
Адзін з затрыманых, 19-гадовы грамадзянін Аўстрыі, паводле кіраўніка грамадскай бяспекі МУС, «прысягнуў на вернасць» ІДІЛ. У наступныя дні былі затрыманыя яшчэ двое падазраваных.
Тэйлар Свіфт, завяршыўшы тур (пасля адмены ў Вене ў яе прайшлі канцэрты ў Лондане), заявіла , што не каментавала пагрозу да канца свайго еўрапейскага шоу, каб пазбегнуць правакацый.
Сталі вядомыя падрабязнасці тэракта, які рыхтаваўся ў Вене на канцэрце Тэйлар Свіфт
У Вене адмянілі ўсе канцэрты Тэйлар Свіфт пасля пагрозы арганізацыі тэракту
«Фактар Свіфт». Амерыканская грамадскасць чакае заявы Тэйлар Свіфт наконт Байдэна