Базавы сацыяльны тарыф у сотавай сувязі ўвядуць з 1 красавіка 2025 года

Базавы сацыяльны тарыф для насельніцтва сотавыя аператары павінны ўвесці з 1 красавіка 2025 года, вынікае з указа Лукашэнкі ад 26 жніўня № 335 «Аб аказанні паслуг сотавай рухомай электрасувязі», апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

28.08.2024 / 22:43

У базавы тарыф, як вызначаецца ўказам, уваходзіць аб'ём хвілін галасавога трафіку ва ўсе сеткі на тэрыторыі Беларусі, аб'ём трафіку перадачы даных і аб'ём СМС-паведамленняў, які фарміруецца з гранічным нарматывам рэнтабельнасці 25%.

Акрамя таго, указам прадугледжана, што аператары сотавай сувязі павінны будуць аддаваць штогод не менш за 20% свайго прыбытку дзяржаве. Гэтыя грошы маюць ісці на рэалізацыю праектаў па развіцці сетак сотавай сувязі. Пералік гэтых праектаў будзе вызначаць Міністэрства сувязі.

Згодна з дакументам, Савет Міністраў да 1 студзеня 2025 года павінен вызначыць «патрабаванні да ахопу тэрыторыі Беларусі паслугамі сотавай сувязі і іх якасці».

У Беларусі з'явіцца базавы сацыяльны тарыф на мабільную сувязь. Што гэта такое?

У Белтэлекам прызначылі новага дырэктара

Аператара A1 аштрафавалі за завышаныя цэны

Nashaniva.com