Беларускія вайскоўцы шукаюць спецыялістаў з веданнем замежных моў

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у падраздзяленнях радыёэлектроннай разведкі і сувязі Узброеных сілаў Беларусі адкрыліся новыя вакансіі, дзе патрабуецца веданне замежных моў.

28.08.2024 / 22:20

Для праходжання службы па кантракце запрашаюцца спецыялісты з веданнем дзяржаўных моў краін НАТА, якія мяжуюць з Беларуссю: літоўскай, латышскай, польскай, а таксама англійскай.

«На фоне ваяўнічай рыторыкі рэжыму Лукашэнкі, а таксама пастаяннага абвінавачвання краін Захаду ў агрэсіўных дзеяннях супраць Беларусі ў гэтым няма нічога дзіўнага. Можна меркаваць, што вайскоўцы нарошчваюць вядзенне разведкі ў дачыненні да краін НАТА, якія мяжуюць з Беларуссю», — гаворыцца ў паведамленні.

У Гомельскай вобласці пачаліся двухтыднёвыя вучэнні тэрабароны

Вальфовіч: Украіна ў жніўні шэсць разоў вяла разведку тэрыторыі Беларусі

Літва будуе вайсковую базу для бундэсвера каля Беларусі

Nashaniva.com