У Ляхавічах згарэў школьны аўтобус

Пра пажар у школьным аўтобусе ў Ляхавічах паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.

28.08.2024 / 17:06

Падчас загарання аўтобуса ПАЗ у ягоным салоне нікога не было. Аднак пацярпеў 52-гадовы кіроўца, які атрымаў апёкі пры спробе самастойна патушыць пажар. Мужчына быў дастаўлены ў бальніцу.

Пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі, аднак салон аўтобуса знішчаны агнём. Таксама пашкоджаныя маторны адсек і лакафарбавае пакрыццё.

Прычына загарання высвятляецца.

У Асіповічах дзеці чысцілі ровар у гаражы і ледзь не загінулі — на іх загарэлася адзенне 

Пад Мінскам загарэлася аўтамыйка для грузавікоў, ёсць пацярпелыя

У Аўстрыі ў цягач беларуса ўляцеў матацыкл, узнік вялікі пажар

Nashaniva.com