Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» медыяпраект Orsha.еu

Пра чарговае папаўненне ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

28.08.2024 / 16:13

Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў на падставе «арганізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыі і абразу службовых асоб».

Раней пераследу неаднаразова падвяргаўся рэдактар Orsha.еu, праваабаронца з Оршы Ігар Казмерчак, які ўжо некалькі гадоў знаходзіцца за мяжой. 

У сакавіку супраць Ігара Казмерчака распачалі спецвытворчасць. Казмерчаку былі інкрымінаваныя ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У яго дома ў Беларусі праводзілі ператрус і наклалі арышт на маёмасць.

Зноў правялі ператрус у праваабаронцы і журналіста Ігара Казмерчака

Завочна будуць судзіць Ігара Казмерчака з Оршы

Наклалі арышт на маёмасць аршанскага праваабаронцы Ігара Казмерчака

Nashaniva.com