Ратавальнікам купляюць тактыка-штурмавыя бронекамізэлькі

МНС плануе закупіць да канца года 168 спецыялізаваных бронекамізэлек з высокім узроўнем абароны, напрыклад, яны могуць вытрымліваць стрэлы з аўтамата Калашнікава. На гэта звярнуў увагу «МотолькоПомоги». 

28.08.2024 / 14:36

У сярэдзіне жніўня Рэспубліканскі цэнтр тылавога забеспячэння МНС РБ апублікаваў запыт для вызначэння кошту набыцця спецыялізаваных тактыка-штурмавых бронекамізэлек. Ведамства збіраецца закупіць іх у колькасці 168 штук ужо да канца бягучага года.

У закупцы сказана, што бронекамізэлькі для МНС павінны мець клас абароны не ніжэй Бр5 — гэта адзін з самых высокіх узроўняў абароны сярод бронекамізэлек. Ён здольны абараніць чалавека ад трапляння з аўтамата Калашнікава і вінтоўкі СДВ.

Ва ўнутраных дакументах прыводзіцца выява неабходнай бронекамізэлькі і паведамляецца, што яна таксама павінен мець шлейку для перацягвання пацярпелага.

Яшчэ ў лютым 2022 года паведамлялася аб планах сфарміраваць у МНС рэзерв асабовага складу, каб ратавальнікі маглі дзейнічаць разам з супрацоўнікамі МУС у мірны час, а ў выпадку ваеннай пагрозы — разам з вайскоўцамі УС РБ. 

Nashaniva.com