Загадчыцу тэрапеўтычнага аддзялення Сенненскай райбальніцы судзілі за экстрэмізм
Вольгу Васілёнак, якая працавала ў Сенненскай ЦРБ, 27 жніўня судзілі за «распаўсюд экстрэмізму». І падобна, што жанчыну ўжо звольнілі з працы, піша «Віцебская Вясна».
28.08.2024 / 13:04
Вольга Васілёнак
Спадарыню Васілёнак у Сянно ведаюць як добрага кардыёлага. Яе імя да нядаўняга часу значылася ў раскладзе Сенненскай райбальніцы ў якасці загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення. Але зараз ім кіруе іншая жанчына ў статусе «выконваючай абавязкі».
Справу Вольгі Васілёнак, распачатую паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП, 27 жніўня разглядаў суд Віцебскага раёна. Вынік суду не вядомы.
І гэта другі выпадак, калі дактароў Сенненскай ЦРБ за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць у іншым рэгіёне. Магчыма, гэта робіцца адмыслова — каб не прыцягваць увагу мясцовых жыхароў да ідэалагічнай расправы над прадстаўнікамі вельмі паважанай і дэфіцытнай прафесіі.
Беларуса, якому Швецыя адмовіла ў прытулку, затрымалі на радзіме
Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае
У Гродне затрымалі вядучага інжынера-тэхнолага аднаго з прадпрыемстваў горада