У Бярозе распачаўся масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту
У судзе Бярозаўскага раёна 28 жніўня паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) пачынаюць судзіць адразу чатырох мясцовых жыхароў.
28.08.2024 / 10:51
43-гадовы Сяргей Гоўша (злева) і 54-гадовы Аляксандр Малькоў (справа)
Сяргея Скробата, Аляксандра Малькова, Ігара Шыманчыка, Сяргея Гоўшу пачынаюць сёння судзіць у Бярозе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».
У сакавіку 2024 года сілавікі правялі рэйды за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Тады паведамлялася пра затрыманне каля дзесяці чалавек. Так, у межах такога хапуну быў затрыманы і Сяргей Скробат — з ім сілавікі апублікавалі відэа.
Справу разглядае Наталля Мінчанка.
У Гродне затрымалі вядучага інжынера-тэхнолага аднаго з прадпрыемстваў горада
54-гадовую мінчанку судзяць за дапамогу палітвязням. Пра яе затрыманне раней не было вядома