Украінцы ноччу атакавалі яшчэ адну нафтабазу ў Растоўскай вобласці
Украінцы ноччу 28 жніўня атакавалі яшчэ адну нафтабазу ў Растоўскай вобласці — гэтым разам у Каменскім раёне. Цяпер у Растоўскай вобласці гараць дзве нафтабазы адначасова.
28.08.2024 / 07:42
Паводле папярэдніх звестак мясцовых каналаў, гараць рэзервуары камбіната «Атлас». Ёсць вялікая рызыка, што агонь перакінецца на суседнія ёмістасці, як гэта адбываецца ў Пралетарску.
Кіраўнік вобласці Голубеў у тэлеграм-канале паведаміў толькі пра тое, што «каля 03:00 ночы ў Растоўскай вобласці збіта 4 БПЛА. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Інфармацыя ўдакладняецца».
З моманту пачатку працы камбінат «Атлас» спецыялізуецца на захоўванні нафтапрадуктаў. Таксама камбінат адпускае нафтапрадукты для расійскага войска.
Раней камбінат ужо атакавалі — 3 жніўня туды ўжо прыляталі дроны УСУ, але агонь удалося хутка патушыць.