УСУ атакавала тры населеныя пункты Белгарадскай вобласці

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў пра атакі УСУ ў трох населеных пунктах Белгарадчыны.

27.08.2024 / 16:31

Фота: t.me/vvgladkov

Як напісаў Гладкоў у сваім тэлеграм-канале, у сяле Пятроўка падчас абстрэлу пашкодзілі склад.

У вёсцы Новае Валаконаўскага раёна пасля скіду выбуховага прыстасавання з БПЛА пашкодзілі легкавое аўто.

У Грайваранскай гарадской акрузе ў сяле Галоўчына здэтанаваў дрон-камікадзэ, з-за чаго загарэўся гандлёвы аб'ект, а таксама цалкам згарэла «Газэль», якая стаяла ў гаражы.

Чыноўнік адзначыў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. 

Генпракуратура Украіны пачала расследаванне імавернага абезгалоўлівання ўкраінскага воіна

У Расіі рыхтуюцца да абароны Белгарадскай вобласці

У Белгарадскай вобласці Расіі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі

З памежнага Краснаяружскага раёна Белгарадскай вобласці выехала амаль усё насельніцтва

Nashaniva.com