Мінская блогерка трагічна загінула ў расійскім Севераморску. Ёй было ўсяго 33 гады
Трагедыя адбылася яшчэ два тыдні таму, але сябры блогеркі Люсі Назаранка толькі цяпер распавялі пра гэта ў сацыяльных сетках.
27.08.2024 / 16:23
Блогерка Люся Назаранка. Фота з яе ЖЖ
Люся Назаранка нарадзілася ў расійскім горадзе Севераморску, скончыла ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу, але ўжо шмат гадоў жыла ў Мінску разам з мужам і дзіцём.
Дзяўчына вяла блог — спачатку ў «Жывым журнале», потым у інстаграме. Расказвала пра моду і стыль, б’юці-лайфхакі, вандроўкі, рабіла агляды на розныя цікавыя месцы Мінску. На яе старонку ў інстаграме было падпісана 12 тысяч чалавек.
Фота з месца ДТЗ з тэлеграм-канала «Дзяржаўтаінспекцыя МА 51»
Сёлета 33-гадовая блогерка вырашыла наведаць родны Севераморск. Менавіта там яна і трапіла ў жудаснае ДТЗ. Расійскія СМІ паведамілі, што позна ўвечары 14 жніўня бяспраўнік на матацыкле «Yamaha» выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў Kia Rio.
У выніку кіроўца і пасажыр матацыкла памерлі на месцы здарэння. Кіроўца легкавіка трапіў у шпіталь. А вось пасажырка Kia Rio ад атрыманых траўм памерла — гэта і была Люся Назаранка. У блогеркі застаўся 8-гадовы сын.
У Мінску кіроўцу стала кепска за рулём, ён справакаваў ДТЗ і загінуў
У Мінску смеццявозу адарвала «галаву» пасля сутыкнення з фурай ФОТАФАКТ
Пад Слуцкам загінула 28-гадовая байкерша
ДТЗ на Шклоўшчыне: адразу шэсць чалавек даставілі ў бальніцу