У школьных сталоўках забаранілі прадукты з араматызатарамі і этылавым спіртам
Акрамя таго, утрыманне цукру ў ласунках у школьным меню скарацілі на 25%.
27.08.2024 / 16:03
Фота: «МП»
У Беларусі пашырылі спіс прадуктаў, якія забаронена выкарыстоўваць у школьным харчаванні.
Так, пад забарону трапілі прадукты, якія ўтрымліваюць ГМА, ядры абрыкосавай костачкі, этылавы спірт больш за 0,2%, сарбінавую і бензойную кіслоты, падсалоджвальнікі (за выключэннем прадукцыі для лячэбнага і дыетычнага харчавання), штучныя харчовыя араматызатары, смакаараматычныя рэчывы (за выключэннем ваніліну), пішуць «Мінск-Навіны».
Загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава папярэдзіла, што асартымент праз новыя правілы будзе абмежаваны, гэта тычыцца ў тым ліку прысмакаў.
«Прадпрыемствы, калі хочуць пастаўляць прадукцыю ва ўстановы адукацыі, напрыклад печыва, мармелад, павінны пра гэта памятаць», — адзначыла Малахава.
Таксама ў хлебабулачных вырабах, якія будуць уключаныя ў школьнае харчаванне, абмежаванае ўтрыманне солі і зменшаная колькасць цукру на 20-25%.
Стала вядома, колькі будуць каштаваць школьныя абеды ў новым навучальным годзе
Мінскіх школьнікаў больш не будуць карміць пельменямі, затое шашлык застаецца
Да 880 рублёў — у МАРГ расказалі, колькі каштуе сабраць дзіця да школы