Тры «шахеды» ноччу ўваходзілі ў паветраную прастору Беларусі

Як піша «Беларускі Гаюн», ноччу 27 жніўня ў раёне 00:11 адзін з шахедаў зайшоў у Беларусь з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны ў напрамку Чарнобыльскай Зоны.

27.08.2024 / 08:09

Потым яшчэ два шахеды зайшлі ў Беларусь з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны.

У 00:15 з аэрадрома Баранавічы быў узняты знішчальнік ВПС РБ, ён накіроўваўся на поўдзень краіны, піша маніторынгавы канал. 

Беларускі бок на залёты ў беларускую паветраную прастору расійскіх дронаў ніяк публічна не рэагуе. 

Nashaniva.com