Сям'я паказала, як зрабіла рамонт за $2500

Блогерка выклала ў тыктоку відэа «да» і «пасля» і патлумачыла, на чым удалося сэканоміць.

26.08.2024 / 18:07

Так выглядаў пакой да рамонту. Скрын відэа з тыктоку

Сям'я Ганны жыве пад Мінскам у сямейным інтэрнаце. Агульная плошча іх пакоя з санвузлом і кухняй — 32 квадратныя метры. 

Калі яны заехалі, то пакой выглядаў не вельмі прывабна, таму рашылі зрабіць рамонт самі.

На рамонт пара патраціла 8 160 рублёў (каля 2,5 тысячы даляраў).

@annyshka.ti Просто хотелось жить в комфорте Поэтому сделали для этого всё что могли #ремонтсвоимируками #рек #ремонтвобщаге #общага ♬ Witch Familiar (Classical) [Classic](143628) - dice

Ганна агучыла некаторыя расходы. Так, на ўваходныя і міжпакаёвыя дзверы пайшло 350 рублёў, на ламінат, падкладку, лінолеум, плінтусы — 400, на шпалеры, клей, грунтоўку, шпаклёўку — яшчэ 400. За дадатковыя сцены (перагародкі дсп) і балкі аддалі 360 рублёў.

Канапа і шафа абышліся ў 1900 рублёў, кухонны гарнітур, электрапліта, фартух на сцяну і халадзільнік — у 2200.

А так атрымалася пасля. Скрын відэа з тыктоку

Каб сэканоміць на рамонце, большасць работ муж рабіў сам. А мэблю і будаўнічыя матэрыялы сям'я часта купляла на «Куфары».

Nashaniva.com