У Аўстрыі ў цягач беларуса ўляцеў матацыкл, узнік вялікі пажар

На тэрыторыі аўстрыйскай федэральнай зямлі Ціроль адбылося буйное ДТЗ з загараннем грузавіка, якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусы і свет» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

26.08.2024 / 17:05

 

Фота: Добраахвотная пажарная дружына камуны Крамзах

Аварыя здарылася ў чацвер 22 жніўня каля 20:10 вечара на развязцы каля камуны Крамзах.

Выязджаючы на аўтастраду А12 па закругленай пад'язной дарозе, 19-гадовы аўстрыец на лёгкім матацыкле ўпаў каля самага ўезду на магістраль. Хлопец застаўся ляжаць на месцы, а ягоны транспартны сродак быў выкінуты на трасу проста пад колы фуры з 55-гадовым беларусам за рулём.

Фота: Добраахвотная пажарная дружына камуны Крамзах 

Кіроўца ўжо не паспяваў аб'ехаць перашкоду, наехаў на яе і працягваў рухацца яшчэ прыкладна 50 метраў, пакуль не спыніўся на паласе разгону.

Фота: Добраахвотная пажарная дружына камуны Крамзах 

Тым часам байк загарэўся, агонь перакінуўся спачатку на цягач, а затым на паўпрычэп і груз, які перавозіўся ў ім.

Фота: Добраахвотная пажарная дружына камуны Крамзах

Матацыкліста, які атрымаў траўмы нявызначанай ступені цяжкасці, павезлі на хуткай дапамозе ў клініку горада Швац. Кіроўца аўтацягніка не пацярпеў.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, патушылі пажар. Матацыкл і цягач выгарэлі цалкам, паўпрычэп — часткова. З вялікагруза выцекла вялікая колькасць тэхнічнай вадкасці.

Фота: Добраахвотная пажарная дружына камуны Крамзах

Цягам прыкладна 4 гадзін на час ліквідацыі наступстваў здарэння і эвакуацыі пацярпелых транспартных сродкаў аўтастрада А12 была зачынена. Рух перанакіравалі ў аб'езд.

Фота: Добраахвотная пажарная дружына камуны Крамзах 

Nashaniva.com