Аднавіў працу сайт «Белсата»

Афіцыйная інтэрнэт-старонка «Белсата» belsat.eu, якая ад 1 жніўня была неактыўная з тэхнічных прычынаў, 26 жніўня аднавіла сваю працу.

26.08.2024 / 13:09

Фота: Белсат

Пакуль на старонцы не адноўлены ўвесь ранейшы функцыянал, але каманда журналістаў і тэхнікаў працуе над развязаннем гэтых пытанняў.

«Паступова будзем паляпшаць і напаўняць, аднаўляць ранейшую функцыянальнасць. У дадзенай сітуацыі гэта каштавала і надалей каштуе шмат высілкаў, за якія я шчыра ўдзячны маім каляжанкам і калегам з «Белсата», і адпаведных службаў TVP», — адзначыў выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі.

Прыкладна праз тыдзень мае вярнуцца ў працу таксама рускамоўны партал «Вот Так».

Апроч таго, ідзе праца над вяртаннем сервісу праверкі беларускай арфаграфіі «Добрапіс».

Nashaniva.com