У Магілёве раніцай сутыкнуліся два пасажырскія аўтобусы

Здарэнне адбылося каля 7.20 раніцы на скрыжаванні праспекта Міру і павароту на вуліцу Каралёва.

26.08.2024 / 08:52

Сутыкнуліся аўтобусы № 11 і 23. Мяркуючы па відэа, грамадскі транспарт атрымаў механічныя пашкоджанні, паведамляе Mogilev Online са спасылкай на тамтэйшыя паблікі.

Аўтар роліка паведаміў, што не абышлося без пацярпелых. Падрабязнасці ДТЗ пакуль невядомыя, афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Nashaniva.com