У Краматорску загінуў дарадца Reuters

У выніку ракетнага ўдару па гатэлі ў Краматорску ноччу 25 жніўня загінуў дарадца па бяспецы Reuters Раян Эванс, член каманды, якая асвятляла вайну ва Украіне, паведамляе агенцтва.

26.08.2024 / 08:35

Раян Эванс. Скрын відэа

«Двое нашых журналістаў знаходзяцца ў шпіталі, адзін з іх атрымаў сур'ёзныя раненні. Яшчэ трое нашых калегаў знойдзеныя і знаходзяцца ў бяспецы», — гаворыцца ў паведамленні Reuters.

38-гадовы Раян Эванс — былы брытанскі вайсковец, працаваў у агенцтве з 2022 года і кансультаваў журналістаў у пытаннях бяспекі працы ва Украіне і Ізраілі, а таксама на Алімпіядзе ў Парыжы.

Nashaniva.com