Навукоўцы патлумачылі, чаму каты і кошкі не пераносяць зачыненыя дзверы

Пытанне, якое бударажыла розумы дзясяткі гадоў, нарэшце разгаданае.

26.08.2024 / 08:09

Фота: torex-ural.ru

Ветэрынары з Каліфарнійскага ўніверсітэта правялі даследаванне, якое тлумачыць, чаму многія каты і кошкі праяўляюць трывогу пры выглядзе зачыненых дзвярэй і імкнуцца ліквідаваць гэтую перашкоду, піша Smartpress.by.

Яны высветлілі, што драпанне дзвярэй і спробы прасунуць лапы ў шчыліну паміж дзвярыма і падлогай звязаныя з асаблівасцямі іх псіхалогіі. Дзейнічаць актыўна пры сустрэчы з зачыненымі дзвярыма іх прымушаюць прыроджаная цікаўнасць і страх страты доступу да звыклых зонаў.

Зачыненыя дзверы парушаюць адразу тры важныя для катоў аспекты: абмяжоўваюць іх свабоду перамяшчэння, пазбаўляюць кантролю над тэрыторыяй і ўносяць змены ў становішча, да якога яны прывыкаюць. Кошкі не ўспрымаюць дзверы як часовую перашкоду, і любая страта доступу ўспрымаецца імі як пастаянная.

Ветэрынары падкрэсліваюць, што менавіта гэтыя пачуцці тлумачаць, чаму каты і кошкі часта не заходзяць у памяшканне, у якое раней спрабавалі трапіць. Іх прыцягвае не само памяшканне, а магчымасць уваходу.

Спецыялісты раяць гаспадарам катоў быць паслядоўнымі і пастаянна трымаць зачыненымі тыя месцы, куды яны не хочуць пускаць сваіх гадаванцаў.

Nashaniva.com