Брытанскі рок-гурт Oasis, які распаўся 15 гадоў таму, можа ўз'яднацца дзеля пары канцэртаў

Летам 2025 года музыканты плануюць выступіць разам на лонданскім стадыёне Уэмблі і ў Манчэстэры.

25.08.2024 / 22:17

Выступленне гурта ў 2005 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта паведамляе газета The Times са спасылкай на крыніцы.

Па інфармацыі выдання, гурт Oasis, які распаўся яшчэ ў 2009 годзе, таксама можа выступіць у якасці хэдлайнера музычнага фестывалю ў Гластанбэры. The Times таксама адзначае, што пасля публікацыі паведамлення аб магчымым уз'яднанні Oasis вакаліст Ліам Галахер напісаў у твітары: «Пабачымся».

Як беларуская стрыптызёрка дапамагла прывезці ў Мінск саліста гурта Led Zeppelin

Хэдлайнерам Дня горада ў Гродне стане Стас Міхайлаў

Гурт Aerosmith абвясціў, што больш не будзе гастраляваць

Nashaniva.com