Сталі вядомыя імёны яшчэ трох палітвязняў, якія выйшлі па памілаванні
Рэпартаж з вызваленымі палітвязнямі паказалі па дзяржаўным тэлеканале.
25.08.2024 / 21:42
У перадачы «Наш час» на АНТ з'явіліся:
- Руслан Красаў — затрыманы 12 верасня 2022 г. Прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку.
- Аляксандр Галуза — нарадзіўся ў 1998 годзе. Затрыманы 9 студзеня 2023 года. Прысуджаны да невядомага тэрміну ў калоніі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і распальванне варожасці.
- Алег Зыкун — нарадзіўся ў 1993 годзе. Затрыманы 18 верасня 2023 года. Прысуджаны да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных
Раней паведамлялася пра выхад на волю Ксеніі Луцкіной, Ірыны Санкоўскай, Вольгі Новікавай (яе 35-гадовы муж Віктар Новікаў таксама быў вызвалены па памілаванні, але яшчэ 3 ліпеня), Алы Зуевай і Вольгі Стаброўскай, Кацярыны Леў, Наталлі Пятровіч, Тамары Каравай, Святланы Палуэктавай, Васіля Бераснева і Яўгена Чумілы, Паўла Кучынскага.
Па памілаванні да 3 ліпеня выпусцілі Рыгора Кастусёва, Дар'ю Лосік, Дзмітрыя Лукшу і яго жонку Паліну Палавінка.
Пазняк прапанаваў, як вызваліць палітвязняў
Стала вядома прозвішча яшчэ аднаго памілаванага палітвязня
Сталі вядомыя яшчэ чатыры прозвішчы палітвязняў, якія выйшлі па памілаванні